У цэнтры Кіева каля Бесарабскага рынку на вуліцы Паўла Скарападскага выбухнуў аўтамабіль Toyota Camry, паведамляе УП.
УП
У выніку выбуху загінуў Цімур Махауры, які знаходзіўся ў машыне — удзельнік чачэнскага добраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева, які ваяваў у зоне АТА.
У машыне таксама былі жанчына з дзіцем. Па словах спікера МУС Украіны Арцёма Шаўчэнкі, жанчына атрымала сур'ёзныя раненні, за яе жыццё змагаюцца дактары. Жыццё дзіцяці па-за небяспекай, сур'ёзных траўмаў у яго няма.
Паводле папярэдняй інфармацыі, спрацавала магутнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў аўтамабіль.
Загінулы быў грамадзянінам Грузіі.
Цімур Махауры
Праваахоўнікі распачалі справу па факце наўмыснага забойства, небяспечнага для жыцця многіх людзей.





