У Пружанах пры спробе абмену фальшывай банкноты затрыманы мясцовы святар, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Настаяцель аднаго з праваслаўных храмаў раёна быў затрыманы ў аддзяленні банка. Ён прынёс на абмен фальшывыя 5 тысяч расійскіх рублёў.
Святар растлумачыў, што купюру ўзяў са скрыні для ахвяраванняў, пакінутых прыхаджанамі ў храме.
Пра тое, што яна падробленая, ён не ведаў.
Па дадзеным факце 8 верасня Пружанскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 221 КК (выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер).





