Да 27 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 верасня, паведамілі ў Белгідрамеце.
Будзе пераменная воблачнасць. У некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы, умераны, днём парывісты.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16. Днём прагназуецца 21-27 градусаў вышэй за нуль.





