Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

10 верасня ў Мінску трэці раз прайшоў Мінскі паўмарафон - 2017, піша Tut.by.

Хутчэй за ўсіх, як і ў мінулым годзе, Мінскі паўмарафон прабег кенійскі бягун Хілары Кіптум Майа Кімайа.

Самым хуткім на дыстанцыі 5,5 км апынуўся Максім Юшчанка, які прабег за 16:39. На другім месцы Яўген Януковіч з вынікам 17:05, на трэцім - Аляксандр Санько, яго час - 17:08. Што праўда, усе трое з Мінска.

На дыстанцыі 10,55 км лепшы час (33:44) паказаў мінчук Павел Міхнюк, другім стаў жыхар Гродна Ігар Цецярук (33:55), а трэцім - магілёвец Сяргей Платонаў (34:05).

У забегу сярод жанчын ўвесь п'едэстал гонару апынуўся беларускім. Людміла Ляховіч перамагла з вынікам 1 гадзіна 13 хвілін 53 секунды. Ніна Савіна фінішавала другі - 1:14:14, Замкнула тройку прызёраў Марына Даманцэвіч - 1 гадзіна 14 хвілін 22 секунды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0