Сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Барселоны ў Нацыянальны дзень Каталоніі ў панядзелак, каб падтрымаць аддзяленне аўтаноміі ад Іспаніі. Праз тры тыдні мае адбыцца рэферэндум, правядзення якога Мадрыд спрабуе не дапусціць, піша ВВС.

GG

GG

Вуліцы горада запоўніліся людзьмі са сцяжкамі-эстэладамі. Чырвона-жоўтая эстэлада — неафіцыйны сцяг каталонскіх зямель і сімвал барацьбы за незалежнасць правінцыі.

Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі, які ўрад Іспаніі загадзя абвясціў незаконным, павінен адбыцца праз тры тыдні, 1 кастрычніка. Парламент правінцыі, у якім дамінуюць партыі, што выступаюць за незалежнасць, прыняў закон аб аддзяленні ад Іспаніі, калі каталонцы за гэта прагаласуюць.

Мяркуючы па апошніх апытаннях, меркаванні жыхароў Каталоніі з нагоды аддзялення падзяліліся амаль пароўну.

Каталонія — адзін з самых багатых рэгіёнаў Іспаніі. У складзе каралеўства правінцыя мае статус аўтаномнай супольнасці. У Каталоніі свая паліцыя і свая афіцыйная мова, якая выкарыстоўваецца нароўні з іспанскай.

Аднак у рэгіёне досыць распаўсюджанае меркаванне, што занадта вялікая частка яго даходаў сыходзіць у Мадрыд у якасці падаткаў.

Эканамічныя праблемы Іспаніі пасля глабальнага крызісу 2008 года — у першую чаргу беспрацоўе — прывялі да росту ў Каталоніі сепаратысцкіх настрояў.

Ацэнкі колькасці ўдзельнікаў шэсця адрозніваюцца: арганізатары сцвярджаюць, што на вуліцы у панядзелак выйшла больш за мільён чалавек, але ацэнкі чыноўнікаў з іспанскага ўрада ў некалькі разоў ніжэйшыя. Каб звезці людзей у Барселону з іншых каталонскіх гарадоў, было арэндавана амаль 2000 аўтобусаў.

Getty

Getty

Напярэдадні маршу іспанская Грамадзянская гвардыя, якая падпарадкоўваецца Мадрыду, на працягу некалькіх дзён праводзіла рэйды па друкарскіх майстэрнях у пошуках незаконнай агітацыі або аддрукаваных бюлетэняў для рэферэндуму.

У верасні Женералітат Каталоніі прыняў закон аб рэферэндуме і спадарожныя дакументы, у прыватнасці — аб фармаванні выбарчай камісіі і прынцыпах арганізацыі галасавання.

Але неўзабаве Канстытуцыйны суд Іспаніі на надзвычайным пасяджэнні прыпыніў дзеянне ўсіх гэтых дакументаў. Улады Іспаніі таксама папярэдзілі каталонскія СМІ, дзяржслужачых і кіраўніцтва паліцыі аўтаномнай вобласці аб наступствах невыканання судовых рашэнняў.

Getty

Getty

Нягледзячы на судовае блакаванне, удзельнікі шэсця спадзяюцца, што рэфэрэндум усё ж пройдзе. Многія з іх прыйшлі ў майках колераў каталонскага сцяга і нават размалявалі ў іх твары.

«Мы жывём у XXI стагоддзі, а канстытуцыі, у якой гаворыцца, што рэферэндум незаконны, ужо 40 гадоў. Часы мяняюцца», - сказала агенцтву Франс прэс 25-гадовая ўдзельніца акцыі Даура Альберх.

«Час ідзе, і людзям становіцца ўсё больш зразумела, што заставацца ў складзе Іспаніі не ў нашых інтарэсах», — кажа 20-гадовая ўдзельніца акцыі Ганна Камелас.

Колерамі каталонскага сцяга ўпрыгожылі знакаміты храм Саграда Фамілія. Фота Getty

Колерамі каталонскага сцяга ўпрыгожылі знакаміты храм Саграда Фамілія. Фота Getty

Мэр Барселоны Ада Калау у цэлым падтрымлівае рэферэндум, але запатрабавала ў Каталонскага парламента забяспечыць удзел у ім усіх жыхароў аўтаномнай правінцыі.

Рэферэндум аб незалежнасці ўлады Каталоніі маюць намер правесці 1 кастрычніка. Пытанне, якое яны збіраюцца вынесці на рэферэндум, гучыць так: «Ці хочаце вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай з рэспубліканскай формай праўлення?»

Для таго, каб было прызнана, што галасаванне адбылося, мінімальнай яўкі не прадугледжана. У выпадку перамогі прыхільнікаў незалежнасці ўлады Каталоніі абяцаюць праз 48 гадзін пасля аб'явы вынікаў пачаць працэс стварэння незалежнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Сёлета ў Еўропе можа з'явіцца новая дзяржава. Якой яна будзе?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0