У Месі ўчора дубль, AFP

У Месі ўчора дубль, AFP

У аўторак прайшлі восем матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Некалькі з іх скончыліся з буйным лікам.

ПСЖ разграміў у гасцях «Селтык» 5:0 (Неймар і Мбапе запісалі на свой рахунак па мячу, а Кавані вызначыўся дублем), а «Чэлсі» знішчыў дома «Карабах» 6:0.

Тры гульні скончыліся з лікам 3:0.

«Манчэстэр Юнайтэд» з такім лікам выйграў у «Базэля», «Барселона» — у «Ювентуса», а «Баварыя» — у «Андэрлехта».

Пяць мячоў было забіта «Алімпіякас» — «Спортынг» (2:3).

ЦСКА, які ўзначальвае беларус Віктар Ганчарэнка, выйграў у гасцях у «Бенфікі» 2:1, і толькі ў матчы «Рома» — «Атлетыка» не было забіта ніводнага мяча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0