Прышчэпкі супраць грыпу пачалі рабіць у мінскіх паліклініках, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Вакцынацыя праводзіцца як бясплатна, так і платна. У першую чаргу плануецца абараніць тых, хто знаходзіцца ў групе рызыкі (дзеці, дарослыя з хранічнымі захворваннямі, асобы, старэйшыя за 65 гадоў, медработнікі і інш.).
«Пакуль прышчэпкі робяць не ва ўсіх паліклініках, але на наступным тыдні, як чакаецца, вакцына паступіць ва ўсе ўстановы. Масавая прышчэпачная кампанія стартуе з кастрычніка», — адзначылі ў камітэце.