Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да дзвюх жанчын шукаюць мужчыну, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
guvd.gov.by
У абодвух выпадках невядомы нападаў на жанчын паміж паверхамі ў жылых дамах і спрабаваў распрануць. Пры гэтым ніякіх пагроз і патрабаванняў у адрас жанчын не выказваў. Пацярпелыя ў абодвух выпадках здолелі аказаць зламысніку актыўны супраціў, пасля чаго той уцякаў.
guvd.gov.by
На выгляд мужчыну каля 30 гадоў, рост 180 см, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія цёмныя. Быў апрануты ў куртку сіняга колеру да сцягна з капюшонам і жоўтай падшэўкай, сінія спартыўныя штаны з надпісам «Reebok», чорную майку з малюнкам белага колеру на грудзях. Пры сабе меў пакет.
Усіх, хто пазнаў мужчыну на фатаграфіі альбо мае інфармацыю аб здарэннях, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 207-67-67, 8 (044) 751-09-98, 8 (029) 690-46-86 альбо 102.





