Здарэнне адбылося 14 верасня ў адным з санаторыяў пад Светлагорскам, паведамілі TUT.BY крыніцы.

Пяць дзяцей ва ўзросце 10-15 гадоў з Рагачоўскага раёна трапілі ў бальніцу з атручваннем.

Школьнікі, якія адпачывалі ў санаторыі, выпілі нейкую вадкасць. Па некаторых дадзеных, гэта было сродак ад насякомых. Пасля чаго іх стан рэзка пагоршыўся і іх шпіталізавалі ў раённую бальніцу.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0