Амерыканская актрыса Скарлет Ёхансан афіцыйна развялася са сваім другім мужам — французскім журналістам Рамэнам Дарыякам. Шлюб пары доўжыўся чатыры гады, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на US Magazine.

Ёхансан — праціўніца сацсетак, таму даведацца аб яе асабістым жыцці даволі складана. Прыхільнікі забілі трывогу яшчэ зімой, калі яна стала з'яўляцца на мерапрыемствах без пярсцёнка. Папаўзлі чуткі пра развод, але Скарлет працягвала ўпарта маўчаць.

Усё праяснілася, калі ў сакавіку актрыса падала на развод. Растанне было ініцыятывай Ёхансан. Пара пазнаёмілася ў 2012 годзе, менш чым праз год пажанілася, а 4 верасня 2014 года нарадзілася іх дачка Роўз Дораці.

«Мы застаёмся блізкімі сябрамі і бацькамі, і наша агульнае імкненне — гадаваць нашу дачку ў кахаючым і чулым асяроддзі», — адзначылі былыя муж і жонка ў агульнай заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0