Reuters.com
Барысаўскі БАТЭ ў чацвер узяў старт у групавым раўндзе Лігі Еўропы. У Бялградзе беларускі клуб гуляў супраць «Црвены Звезды» і здолеў вырваць нічыю — 1:1.
Сербы першымі адкрылі лік: на 54-й хвіліне вызначыўся Раданіч, але праз 19 хвілін Мікалай Сігневіч (пас Іваніча) лік зраўняў — 1:1.
Цікава, што ў Лондане матч паміж «Арсеналам» і «Кёльнам» быў затрыманы на гадзіну. 20 тысяч фанатаў нямецкага клуба спрабавалі прарвацца на стадыён без білетаў.
Лонданскі клуб перамог 3:1.
28 верасня ў Барысаве БАТЭ гуляе з «Арсеналам». 19 кастрычніка — гульня з «Кёльнам».