Для разгону апарат выкарыстоўваў гравітацыйнае поле трох планет. Ён два разы праляцеў побач з Венерай — у 1998 і 1999 гадах, затым, у жніўні 1999 года з хуткасцю 69 тыс. км/г прайшоў каля Зямлі, узімку 2000 года праляцеў міма Юпітэра, перадаўшы на Зямлю яго фатаграфіі. Да Сатурна апарат наблізіўся 30 чэрвеня 2004 года і стаў першым штучным спадарожнікам гэтай планеты.
Вельмі складана выбраць самыя прыгожыя фотаздымкі, бо ўсе яны неймаверныя. Але мы выбралі дзясятку такіх, якія, на наш погляд, зачароўваюць больш за ўсё.
Сатурн. Тут і далей — фота NASA
Шторм на Сатурне, які ўражвае: яго памер — каля 30 тысяч кіламетраў (для параўнання: дыяметр Зямлі — 12,7 тысяч кіламетраў), вецер дзьме з хуткасцю 322 кіламетры за гадзіну. Дагэтуль невядома, адкуль гэты шторм узяўся і што яго падтрымлівае на працягу дзесяцігоддзяў.
На фота бачны шторм, які пачынаецца на Сатурне з некаторай перыядычнасцю (гэты трапіў на фота ў 2010-м годзе). Перыяд штормаў звязаны са зменаю пары года, як гэта часта бывае і на Зямлі. Вось толькі год на Сатурне доўжыцца 29,5 зямных года, таму на кожны сезон прыпадае прыкладна па сем зямных гадоў.
Самы вялікі спадарожнік Сатурна — Тытан — на фоне самой планеты.
Япет — трэці па велічыні спадарожнік Сатурна, заўсёды павёрнуты да яго адным бокам, як Месяц да Зямлі.
Гіперыён — адзін з далёкіх спадарожнікаў Сатурна, і «Касіні» наведаў яго на адным з ранніх этапаў экспедыцыі, яшчэ ў 2005 годзе. Гіперыён адрозніваецца няправільнай формай і моцна перакапаны глыбокімі кратэрамі.
Паўднёвае канцавоссе Юпітэра — яшчэ аднаго газавага гіганта, якога «Касіні» мінаваў на шляху да Сатурна.
Энцэлада — яшчэ адзін спадарожнік Сатурна.
Найбуйнейшы спадарожнік Сатурна і другі па велічыні спадарожнік — Тытан і Рэя — знаходзяцца адзін насупраць аднаго.
«Карабель зрабіў усё, пра што мы яго прасілі, і перадаваў дадзеныя да самай апошняй хвіліны», — заявіў кіраўнік місіі «Касіні» Эрл Мэйз.
У NASA праводзілі легендарны касмічны апарат апладысментамі і слязамі суму і падзякі «Касіні» за праведзеную працу. Самым апошнім кадрам, які апарат перадаў на Зямлю, стаў гэты.
Пасля гэтага кадра сувязь з «Касіні» знікла, і касмічны апарат назаўсёды паглынула атмасфера газавага гіганта.
«І кожны раз, як будзем глядзець на Сатурн у начным небе, мы будзем успамінаць. І ўсміхацца. І марыць вярнуцца», — абвяшчае запіс у твітары NASA.





