Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць намаганні на завяршальным этапе восеньскіх палявых работ. Адпаведныя даручэнні ён даў сёння ў час рабочай паездкі ў Клецкі раён Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.

«Трэба паскарацца і зноў мабілізоўваць людзей. Мы ж не ведаем, якое будзе надвор'е, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Праз два тыдні гэтай напружанасці ўжо не будзе».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, вяскоўцы ў пэўнай ступені самасупакоіліся пасля завяршэння ўборкі збожжавых культур. Разам з тым у бліжэйшыя дні аграрыям яшчэ трэба выканаць вялікі аб'ём работ, у тым ліку па завяршэнні сяўбы азімых, уборцы гародніны, кукурузы. Асаблівую занепакоенасць беларускі кіраўнік выказаў у сувязі з тэмпамі работ па ўборцы кукурузы на сілас, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0