Смешны выпадак, які трапіў на камеру, адбыўся на спаборніцтвах сярод вайскоўцаў-інвалідаў Invictus Games. Па суседстве з прынцам на трыбуне сядзела жанчына з маленькай дзяўчынкай на руках. Высокапастаўлены госць спаборніцтваў ажыўлена гутарыў са знаёмым мужчынам, а дзяўчынка ў гэты час паволі брала з яго вядзерца папкорн.
Прынц заўважыў тое, што ў яго крадуць папкорн, не адразу. Але паставіўся да гэтага творча і пачаў забаўляцца з малой.