Валерый Спірыдонаў. Фота з уласнага архіву

Валерый Спірыдонаў. Фота з уласнага архіву

Мы ўжо пісалі, што італьянскі нейрахірург Серджыа Канавера вырашыў правесці першую ў свеце аперацыю па перасадцы галавы не Спірыдонаву, а ананімнаму кітайскаму пацыенту.

Чытайце таксама: Першую ў свеце перасадку галавы зробяць кітайцу

Па словах Спірыдонава, ён не лічыць супрацоўніцтва з Канавера галоўным праектам у сваім жыцці. Аднак мужчына адзначае, што зносіны з нейрахірургам дало яму масу новых магчымасцяў.

«На шчасце, пры маім захворванні існуе цалкам апрабаваная аперацыя па імплантацыі сталёвага стрыжня для падтрымання пазваночніка ў прамым стане, якая праводзіцца дастаткова часта ў падобных выпадках», — распавёў Спірыдонаў.

Па словах мужчыны, кошт аперацыі складзе каля 40 тысяч даляраў.

Нагадаем, італьянскі нейрахірург Сэрджыа Канавера распавёў, што ў Кітаі ўжо цалкам падрыхтавалі клініку для пацыента са сваёй краіны. Аперацыя павінна прайсці ў канцы 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?