У Мумбаі ў выніку цісканіны на чыгуначнай станцыі Эльфінстан-роўд загінулі 22 чалавекі. Яшчэ 30 чалавек атрымалі траўмы. На месцы працуюць медыкі і ратавальнікі, паведамляе ВВС.

Getty

Цісканіна адбылася на падвесным мосце, па якім пасажыры выходзяць з платформы. Ішоў моцны дождж, і пад навесам моста сталі збірацца людзі, каб не прамокнуць. Да іх далучаліся пасажыры прыбываючых цягнікоў.

Станцыя Эльфінстан-роўд — перасадкавая, яна злучае дзве найбуйнейшыя чыгуначныя галіны Мумбаі.

Калі дождж скончыўся, натоўп у спешцы пачаў выходзіць з моста на вуліцу, і здарылася цісканіна.

Пасля інцыдэнту зноў абмяркоўваюцца недахопы старой транспартнай інфраструктуры Мумбаі, якой кожны дзень карыстаецца некалькі мільёнаў чалавек.

Урад штата Махараштра правядзе расследаванне інцыдэнту. Сваякам кожнага загінулага будзе выдзеленая кампенсацыя па 500 тыс. рупій (каля 7,6 тыс. даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0