У ТРЦ Galleria Мінск адкрылася крама i-Store у топавым статусе Apple Premium Reseller. Яе адрозніваюць шоурум са стэндамі, вялікая дэманстрацыйная зона і спецыяльная секцыя экспертаў, якія кансультуюць і навучаюць наведвальнікаў.

Крама месціцца на першым паверсе гандлёвага цэнтра. На плошчы ў 100 «квадратаў» арганізаваны стэнды з апошнімі дэвайсамі Apple і дэма-зона Beats з аднайменнымі навушнікамі. Кожную навінку можна пратэставаць асабіста: напрыклад, паслухаць музыку на планшэце ці паглядзець фільм на ноўтбуку. Прадугледзелі і стол для навучання — развіваць свае тэхнанавыкі могуць як дарослыя, так і дзеці.

Памяшканню надалі сучасны інтэр'ер па стандартах Apple. Дызайн-праект новай крамы стваралі спецыялісты з Куперціна, а ў Мінску яго рэалізавалі з дакладнасцю да кожнага аксэсуара. Мэблю прывезлі з Еўропы, паркет — з Канады, а сцены пакрылі спецыяльнымі светлавымі панэлямі. Асноўная ідэя — пагрузіць наведвальніка ў свет Apple, каб ён зазіраў у краму не толькі па пакупкі.

Яшчэ адным адрозненнем стала спецыяльная секцыя кансультацый і навучання Flex Table — па аналогіі з «барам геніяў» у амерыканскіх крамах Apple. Любы наведвальнік можа прысесці за стол і атрымаць дапамогу ад эксперта, у тым ліку як выбраць або наладзіць тую ці іншую прыладу.

«Адкрыццё i-Store грае вялікую ролю для развіцця беларускага рынку. Перш за ўсё, прыхільнікі брэнда атрымалі паўнавартасны шоурум у цэнтры Мінска, у які можна зазірнуць дзеля пакупак або абмеркавання навінак. Акрамя таго, мы ўзмацняем пазіцыі брэнда і афіцыйнай розніцы ў Беларусі, што ўрэшце дазволіць дамагацца лепшых умоў для краіны. Так што, у рэшце рэшт, у выйгрышы акажацца беларускі спажывец», — падкрэслілі ў i-Store.

У краме сабраны практычна ўсе прылады кампаніі Apple, якія дапаўняюць шматлікія аксэсуары іншых брэндаў. Сусветныя навінкі будуць з'яўляцца тут аднымі з першых у Беларусі, а кошты абяцаюць трымаць на рынкавым узроўні. Прычым час ад часу іх будуць зніжаць. У прыватнасці, да адкрыцця i-Store IPad і апошнія MacBook на тры дні «схуднелі» ў кошце на 25%.

Уладальнікам крамы выступае кампанія «АСБК», якая адкрыла ў 2012 годзе i-Store на вуліцы Леніна. Аднак практычна ўсе працэсы, няхай гэта будзе выбар месца, афармленне крамы і навучанне персаналу, адбываліся з удзелам каліфарнійскіх спецыялістаў. «Apple адсочваў кожную дэталь, усё павінна было адпавядаць высокім стандартам. Таму новая крама нічым не саступае тым, што працуюць у Амерыцы, Еўропе і Азіі», — растлумачылі ў кампаніі.

Партнёрскі матэрыял, падрыхтаваны з дапамогай АГТ-медыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0