У нядзелю вярхоўны архіепіскап Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў Шаўчук служыць Святую Літургію ў Мінску. Набажэнства пачалося 1 кастрычніка а 10.00 у цэнтры святога Язэпа на вул.Арджанікідзэ, 6 (метро «Аўтазаводская»).

Упершыню ў гісторыі кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы ўзначаліў службы ў беларускай сталіцы. У пачатку ХХ ст. мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі прыязджаў у Беларусь нелегальна, каб ацаніць сітуацыю ў тагачаснай Расійскай імперыі.

47-гадовы кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы знаходзіцца ў Мінску для ўдзелу ў Радзе Канферэнцыі біскупаў Еўропы. Усяго ў рэлігійным форуме бяруць удзел прадстаўнікі 45 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0