Ігар Канашэнкаў.
Усе расійскія вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў манеўрах «Захад-2017», вярнуліся ў пункты пастаяннай дыслакацыі, абвінавачванні начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Віктара Мужэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта заявіў у суботу журналістам афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў.
Раней у інтэрв'ю Reuters Мужэнка заявіў, што Расея нібыта пакінула войскі пасля правядзення вучэнняў «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі.
«Што ж тычыцца падраздзяленняў расійскіх войскаў, якія бралі ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні «Захад-2017», усе яны вярнуліся ў пункты пастаяннай дыслакацыі», - сказаў Канашэнкаў.





