Юрась Зянковіч. Фота Сяргея Гудзіліна.
З’езд Партыі БНФ, апроч абрання старшыні, разгледзеў пытанне кандыдата ў прэзідэнты ад арганізацыі на выбарах-2020.
Удзельнікі прынялі рашэнне, што на дадзеным этапе ад партыі будзе вылучаны не адзін, а некалькі кандыдатаў, якія ў будучыні вырашаць, хто з іх найбольш годны.
Рыгор Кастусёў, Вольга Дамаскіна, Алесь Стральцоў, Васіль Астроўскі ўзялі самаадвод.
У выніку засталося толькі два прэтэндэнты: былы старшыня партыі Аляксей Янукевіч і юрыст з ЗША Юрась Зянковіч.
Менавіта за іх галасавалі ўдзельнікі з’езду. За Янукевіча прагаласавалі 110 дэлегатаў (ён абраны кандыдатам №1), за Зянковіча — 76 (кандыдат №2).
Аляксею Янукевічу 41 год, ён жыве ў Мінску. Юрасю Зянковічу праз месяц будзе 40, ён пераважна цяпер жыве ў ЗША (паміж Нью-Ёркам і Каларада).





