У кітайскай правінцыі Сычуань з заапарка збеглі 78 малых кракадзілаў, паведамляюць інфармагенцтвы. Кракадзілы зладзілі ўцёкі падчас рамонту ў тэрарыуме.

Заапарку ўжо ўдалося вярнуць 73 рэптыліі. Па словах яго супрацоўнікаў, гэтыя кракадзілы не ўяўляюць небяспекі для чалавека, пакуль не падрастуць.

Зніклыя рэптыліі адносяцца да сіямскіх кракадзілаў, якім пагражае выміранне. Таксама яны часта становяцца ахвярамі браканьераў з-за сваёй скуры.

Чытаць цалкам: http://www.belta.by/world/view/v-kitae-iz-zooparka-sbezhali-78-krokodilov-269112-2017/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0