Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, невядомы распачаў страляніну ў школе горада Манльеу. Агонь вёўся з пнеўматычнай зброі. Усе параненыя адмовіліся ад шпіталізацыі і толькі прайшлі ў медпункт для атрымання заключэння ад спецыялістаў. Першапачаткова стралок атакаваў траіх чалавек, а затым пачаў страляць у чацвёртага мінака, які прыбег у будынак на шум.

Вядома, што трое пацярпелых - гэта члены Камітэта абароны рэферэндуму.

Іспанскае кіраўніцтва асуджае правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна. Паліцыя ўзяла пад кантроль большасць участкаў для галасавання, канфіскавала бюлетэні і заблакавала ўсе рэсурсы, прысвечаныя выбарам. Рэферэндум павінен пачацца 1 кастрычніка а 9 раніцы.

У Каталоніі пражывае каля 7 млн чалавек. Ад 1979 г. рэгіён мае статус аўтаноміі, аднак знаходзіцца ў складзе Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0