Іспанскія спецназаўцы выбіваюць дзверы выбарчага ўчастка ў горадзе Сабадэль (Каталонія), каб канфіскаваць выбарчую скрыню і бюлетэні.
Каталонія 1 кастрычніка праводзіць рэферэндум аб незалежнасці. Цэнтральныя ўлады вызналі яго незаконным.
Жанчына плача ад эмоцый, бо здолела прагаласаваць.
На выбарчых участках у Каталоніі выцягнуліся чэргі.
Дзясяткі людзей дзяжурылі перад участкамі для галасавання цэлую ноч.





