12 кастрычніка да Зямлі наблізіцца астэроід, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. Астраномы заявілі пра тое, што нябеснае цела дыяметрам каля 40 метраў падыдзе да нашай планеты на даволі блізкую па касмічным мерках адлегласць - 44 880 км. Аб'ект 2012 ТС4 трапіў у 2012 годзе ў поле зроку спецыялістаў. Яны разлічылі будучую траекторыю палёту. Спецыялісты заяўляюць: шанцы сутыкнення з Зямлёй роўныя 0,00055%.

Папярэдні раз заўважнае нябеснае цела пралятала міма Зямлі 1 верасня. Гэта быў астэроід Флорэнс дыяметрам 4,4 км, які праляцеў за 7 млн км ад нашай планеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0