Reuters.com
Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі з'яўляецца законным. Пра гэта заявіла намеснік кіраўніка Еўрапарламента, дэпутат з Аўстрыі Ульрыке Луначэк.
«У прынцыпе рэферэндум з'яўляецца законным, але, як паказаў прыклад Шатландыі, ён павінен праходзіць па ўзгадненні з Мадрыдам. Разам з тым цэнтральны ўрад павінен нарэшце спыніць блакаду дыялогу», - гаворыцца ў заяве намесніка кіраўніка Еўрапарламента.
Луначэк прызналася, што шакаваная сітуацыяй у Каталоніі, і заклікала да дээскалацыі канфлікту. «Я асуджаю прымяненне гумовых куль і дубінак іспанскімі сілавымі структурамі», - дадала еўрадэпутат.





