У Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі памёр камандзір 61-й асобнай Кіркенескай брыгады марской пяхоты Паўночнага флота ВМС РФ, палкоўнік Валерый Фядзянін. Ён атрымаў раненні падчас аперацыі ў Сірыі і быў тэрмінова шпіталізаваны ў Расію, піша «Дождж» са спасылкай на публікацыю яго таварышаў па службе ва «Укантакце»

Яны паведамляюць, што прычынай смерці Фядзяніна стаў падрыў на фугасе.

Міністэрства абароны РФ афіцыйна не паведамляла пра гібель афіцэра марской пяхоты.

Сёлета палкоўнік Фядзянін камандаваў разлікам марскіх пехацінцаў падчас параду Перамогі 9 мая на Краснай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0