Мэр Барселоны Ада Калау паведаміла, што падчас рэферэндуму пацярпелі каля 460 чалавек, пішуць інфармагенцтвы.
Нягледзячы на тое, што паліцыя зачыніла каля 207 выбарчых участкаў, канфіскуючы дакументы і урны для галасавання, узровень яўкі на рэферэндуме па пытанні аб незалежнасці ад Іспаніі склаў да сярэдзіны дня больш за 50%. Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік каталонскага ўрада Жорзі Туруль.
Права голасу ў рэгіёне, насельніцтва якога складае 7,5 млн, маюць больш як 5,3 мільёна чалавек. Каталонскія ўлады абяцалі, што для волевыяўлення будуць адкрыты 2,3 тыс. участкаў. Аднак цэнтральны ўрад Іспаніі, лічыць дадзены плебісцыт незаконным, і значная частка памяшканняў для галасавання была зачыненая яшчэ з суботы.
Тым не менш урад Каталоніі абвясціў аб увядзенні адзінага рэестра выбаршчыкаў, каб дазволіць грамадзянам галасаваць без прывязкі да месца жыхарства. Цяперашні плебісцыт, настойваюць у Барселоне, цалкам легітымны, і яго вынік будзе мець законную сілу.





