У шведскай рэкламе Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала штабам супергерояў ВІДЭА
Шведская кампанія, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых еўрапейскіх вытворцаў сродкаў гігіены, выпусціла рэкламны ролік для падгузкаў, у якім беларуская Нацыянальная бібліятэка стала галоўным штабам супергерояў.
На відэа дзеці-супергероі, на якіх надзетыя падгузкі вядомага брэнду, абмяркоўваюць, што дарослым патрэбная іх дапамога, і вырашаюць прыняць захады: прымушаюць мужчыну перасесці з аўтамабіля на ровар, памагаюць бабулі паднесці торбу з прадуктамі, спыняюць бойку вулічных баскетбалістаў, выкідваюць у сметнік тэлефон жанчыны, якая бавіла з ім вольны час.
Ілья Параскевіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ