У 2015 г. прэмію па літаратуры атрымала беларуска Святлана Алексіевіч, Marcus Ericsson/TT News Agency/Reuters
2 кастрычніка пачынаецца Нобелеўскі тыдзень — прысуджэнне прэстыжных прэмій. У панядзелак у 12.30 паводле мінскага часу будзе названа імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне.
У аўторак стане вядома імя лаўрэата па фізіцы, у сераду — па хіміі.
У пятніцу назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, а 9 кастрычніка — па эканоміцы.
Як паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта, дзень і час, калі назавуць лаўрэата прэміі па літаратуры, будзе абшвечаны пазней, але прысуджэнне прэміі адбываецца, традыцыйна, у чацвер у 14.00. У нашым выпадку — гэта 5 кастрычніка.
Само ўручэнне прэмій праходзіць у снежні.





