На гэтым тыдні «Кёльн» папоўніўся вэтэранам сусветнага футбола Клаўдыа Пісара, bundesliga.com
У нядзелю «Кёльн» на сваім полі прайграў «Ляйпцыгу» з лікам 1:2.
У клуба ў сямі матчах шэсць паразаў і адна нічыя ды адпаведна апошняе месца ў турнірнай табліцы. Год таму «казлы» (такая мянушка каманды) фінішавалі шостымі. Розніца мячоў: 2—15. Клуб менш за астатніх забіў у бундэслізе і больш за астатніх прапусціў.
У Лізе Еўропы ў «Кёльна» справы таксама швах: дзве паразы — ад «Арсенала» ў гасцях і ад «Црвены Звезды» дома.
БАТЭ і «Кёльн» згуляюць 19 кастрычніка ў Барысаве і 2 лістапада ў Германіі.





