На БТ з’явіцца новае вечаровае шоу. Вядучым перадачы будзе Яўген Перлін.
Праўда, па словах вядучага, назву шоу пакуль дакладна не вызначылі — агулам варыянтаў каля дзясятка. Выйдзе ў эфір перадача прыкладна праз месяц.
«Я не хацеў бы штосьці распавядаць, бо перадача ўсё яшчэ рыхтуецца, шмат чаго не зацверджана», — кажа Перлін.
Дакладны фармат перадачы Перлін таксама не агучвае.
Яўгену Перліну 27 гадоў. Нарадзіўся ў Карме (Гомельская вобласць). Працаваў на радыё «Юністар», пасля перабраўся на тэлеканал «Беларусь 1». Вёў навіны, перадачу «Добрай раніцы, Беларусь», перадачу «Мытны саюз», з 2013 года каментуе Еўрабачанне.
***
На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.





