У сераду, 25 кастрычніка, сілавікі затрымалі двух кіраўнікоў ААТ «ДарОрс», буйнога ведамаснага рытэйлера і вытворцы кветак.

Гэтую інфармацыю tut.by паведамілі дзве крыніцы і пацвердзіла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Дырэктар і галоўны інжынер затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні карупцыйнага злачынства па матэрыялах ГУБАЗіК МУС. УСК па Мінску распачата і расследуецца крымінальная справа па артыкуле 210 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Сталічныя следчыя разбіраюцца ў сітуацыі», - паведаміла Ганчарова.

Затрыманыя, паводле інфармацыі tut.by, генеральны дырэктар ААТ «ДарОрс» Аляксандр Казлоў і галоўны інжынер Аляксей Крупкевіч.

ААТ «ДарОрс» кантралюе практычна ўвесь гандаль і грамадскае харчаванне ў раёне Мінскага чыгуначнага вакзала, буйны аператар кветкавага рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0