У Беларусі прыкладна 30% дзяцей маюць залішнюю масу цела або атлусценне. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміла загадчыца лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ «Маці і дзіця», кандыдат медыцынскіх навук Маргарыта Дзевялтоўская.

«У ЗША дзяцей з лішняй вагой налічваецца 81%, і амерыканскія даследчыкі расцэньваюць гэтую лічбу як катастрафічную, — адзначыла доктар. — Вядома, у Беларусі колькасць поўных дзяцей не такая крытычна, аднак амаль трэць — гэта таксама шмат».

На думку спецыяліста, адна з прычын з'яўлення лішніх кілаграмаў ў дзяцей — гіпадынамія (маларухомы лад жыцця).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0