ДТЗ адбылося яшчэ 27 кастрычніка. Трохі падрабязней пра здарэнне распавялі «Нашай Ніве» ў Следчым камітэце.

Вядома, што здарэнне адбылося ўвечары. Намеснік начальніка Гродзенскага УУС Уладзімір Сацюк ехаў у даждлівае надвор’е на ўласным аўто. Пад колы машыны трапіла жанчына. Як дакладна гэта адбылося — пакуль невядома. Следчыя кажуць, што Сацюк быў цвярозы.

Уладзімір Сацюк

Уладзімір Сацюк

Цяпер жанчына знаходзіцца ў шпіталі. Пацярпелай каля 50 гадоў. Стан стабільны.

Цяпер па гэтым факце праводзіцца разбіральніцтва, распачата крымінальная справа па артыкуле «Парушэнне ПДР, якое па неасцярожнасці прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў». Максімальнае пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волі, але ў Следчым камітэце адзначылі, што абвінавачванне Сацюку не прад’яўлена. Ён не затрыманы — працягвае працаваць на сваёй пасадзе.

Уладзіміру Сацюк 44 гады, ён нарадзіўся ў Брэсце. Скончыў БДУІР, Акадэмію МУС і Акадэмію кіравання. Служыў у міліцыі ў Мінску, з 2009 года — намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?