Ураджэнца Салігорска, нацыянал-бальшавіка Ігара Шчуку адправяць у Беларусь.

Верх-Ісецкі раённы суд Екацярынбурга прызнаў Ігара Шчуку, які спрабаваў падпаліць помнік Барысу Ельцыну, вінаватым у «парушэнні рэжыму знаходжання на тэрыторыі Расіі» і пастанавіў прымусова дэпартаваць яго на радзіму ў Беларусь. Пра гэта Znak.com паведамілі ў судовай канцылярыі.

Праўда, перад дэпартацыяй Шчука можа яшчэ затрымацца ў Расіі — і правесці пару гадоў у калоніі. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрымання замежных грамадзян. «Там, хутчэй за ўсё, ён будзе чакаць прысуду суда па крымінальнай справе», — адзначыў прэс-сакратар ГУ МУС Расіі па Свярдлоўскай вобласці Валерый Гарэлых. Нагадаем, у дачыненні да Шчукі заведзеная крымінальная справа за вандалізм. Максімальнае пакаранне па ёй — 3 гады пазбаўленя волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?