Месяц таму ўсе інфармацыйныя агенцтвы абляцела навіна, што адна калумбійская турыстычная фірма прапануе сваім кліентам правесці 4 дні на райскай выспе ў кампаніі з 60 прастытуткамі.

У рэкламе паслугі было запісана: «Безлімітны сэкс уключаны ў паслугі». Таксама турыстам паведамлялася, што будуць вітацца наркотыкі, а таксама чакаюцца пэўныя «сэкс-сюрпрызы».

На дадзены момант правядзенне мерапрыемства пад вялікім пытаннем. «Выспа сэкса» размешчаная каля калумбійскага горада Картахена. Цяпер улады краіны і горада паведамляюць, што госці могуць быць дэпартаваныя з краіны, піша The Sun.

Мэр горада Серхіа Ландана напісаў у твітары: «Гэта непрымальна, што нас хочуць прадаць у якасці прызначэння для сэксу. Гэта не той турызм, які мы ўяўлялі».

Міністр унутраных справаў Калумбіі Фернанда Нінья запэўніў, што афіцыйны дазвол на сэкс-турызм выдадзены не будзе.

Вечарына павінна прайсці ад 24 да 27 лістапада. Усяго ў ёй могуць прыняць удзел 100 чалавек. Білет на такое мерапрыемства каштуе больш за 4 тысячы даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?