Курс біткойна ўпаў ніжэй за $ 7000 у пятніцу, згубіўшы больш чым 1000 даляраў пасля дасягнення рэкордна высокіх каціровак у мінулую сераду, паведамляе Reuters.

Біткойн знізіўся да 6,800 даляраў на люксэмбургскай біржы абмену крыптавалютаў Bitstamp.

У сераду вечарам курс найболей вядомай крыптавалюты дасягнуў гістарычнага максімуму ў 7888 даляраў. Нягледзячы на страту амаль 7 адсоткаў на гэтым тыдні, біткойн застаецца на вялікім плюсе з пачатку году — болей чым на 600 працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0