У чацвер вечарам у Жлобіне сышоў з рэек хваставы вагон пасажырскага цягніка. Пацярпелых няма. Пра гэта НН паведаміў чытач.
З рэек сышоў вагон пасажырскага цягніка №100 Мінск — Запарожжа.
У вагоне было шэсць чалавек, пацярпелых няма.
«Прычына: перавод стрэлак у момант праходжання цягніка. Пацярпелых няма», — паведаміла неафіцыйная група БЧ Укантакце.





