У суботу, 2 снежня, у асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца слабыя туман і галалёд. Ноччу і раніцай крыху падмарозіць, на дарогах будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +2°С, максімальная тэмпература днём -1 — + 4°С.

У нядзелю, 3 снежня, у асобных раёнах невялікі кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе -5 +1°С, максімальная днём -3 — +2°С.

У панядзелак, 4 снежня, атмасферныя франты з Заходняй Еўропы абумовяць на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да -1 — -6°С, максімальная тэмпература днём -3 — +2°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0