Крабы-павукі атрымалі сваю назву за вельмі доўгія лапы, якія робяць іх падобнымі да павукоў. Сямейства ўключае каля 200 відаў марскіх крабаў, найбуйнейшым з якіх ёсць японскі краб-павук — самая вялікая ракападобная істота на планеце.






Здымачная група дакументальнага серыяла «Блакітная планета» на брытанскім тэлеканале BBC Earth здолела засняць цэлы легіён крабаў-павукоў, якія ў першую поўню зімы скідаюць панцыры, што сталі для іх цеснымі.