Газета Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» апублікавала карыкатуру на расійскі канал НТВ.
Нагодай стаў нядаўні выпуск праграмы «Место встречи», які прайшоў на антыбеларускай ноце.
«Тэлевядоўцы Бялова і Норкін не дылетанты на ТБ. Але як жа яны «эвалюцыянавалі» за апошні час, пераўтварыўшыся з журналістаў у прыслугу. Шчыра кажучы, было няёмка глядзець на іх грымасы і напыжанае жаданне дагадзіць замоўцам. А замова палягала ў тым, каб прынізіць беларусаў і Беларусь. Але ніякае НТВ не зможа нас прынізіць, мала сілёнак», — піша калумніст «СБ».
Чытайце таксама: На НТВ прайшліся па Лукашэнку, асвіствалі Дзмітрыева
Чытайце таксама: Андрэй Дзмітрыеў пра перадачу на НТВ: У падобных шоу варта удзельнічаць. Тыя, што могуць, яны пачуюць





