Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У структуры вышэйшай адукацыі ў Беларусі плануюць зрабіць дзве ступені: бакалаўрыят і магістратуру. Гэта адна з паправак, якую хочуць ўнесці ў Кодэкс аб адукацыі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на рэктара Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (РІВШ) Віктара Гайсёнка.

Мяркуецца, што бакалаўрыят будзе першай ступенню вышэйшай адукацыі, а другой — магістратура.

— Уласна, нічога новага тут няма, удакладняюцца толькі нейкія дэталі, тэрміны, умовы навучання. А вось бесперапынная адукацыйная праграма, якая спалучае становішча спецыяльнасцяў і атрыманне спецыяльнасцяў магістарскай падрыхтоўкі ў бесперапынным цыкле, уводзіцца ўпершыню. Яна будзе арыентавана на падрыхтоўку па асабліва складаных спецыяльнасцях — дактароў, фізікаў-ядзершчыкаў і іншых, — распавёў рэктар РІВШ, адзначыўшы, што ўсяго па такім шляху будуць ісці каля 50 спецыяльнасцяў. Акрамя таго, мяркуецца значна скараціць колькасць спецыяльнасцяў.

— Зараз мы маем амаль 400 спецыяльнасцяў на першым узроўні і ў магістратуры. Акрамя таго, ёсць яшчэ спецыялізацыі па кожнай спецыяльнасці і напрамкі, і за ўсё атрымліваецца ў нас 1,5 тыс. адукацыйных праграм толькі па адным ўзроўні, а па кожнай патрэбен поўны камплект дакументацыі (навучальны план, тыпавая праграма, адукацыйны стандарт), — растлумачыў Віктар Гайсёнак. У сувязі з гэтым прапануецца ўвесці ўзбуйненыя спецыяльнасці, а спецыялізацыі з класіфікатара спецыяльнасцяў наогул прыбраць.

У Кодэкс аб адукацыі таксама хочуць ўнесці новую класіфікацыю ВНУ, іх плануюць ранжыраваць па вызначаных паказчыках.

Змены ў Кодэкс аб адукацыі ўжо ў хуткім часе унясуць ва ўрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?