Малюнак — NASA
Mars 2020 вонкава вельмі падобны да свайго папярэдніка Curiosity, але будзе больш аўтаномны, мець колы іншай канструкцыі, абсталяванне для свідравання і руку-маніпулятар для захопу ўзораў пароды.
Сярод прыбораў, якімі будзе абсталяваны марсаход, — спектрометр, разлічаны на аналіз аб'ектаў, якія не перавышаюць памерам драбінку солі, лазер ультрафіялетавага дыяпазону, здольны рэгістраваць наяўнасць атамаў вугляроду, а таксама першы радар NASA, які можа вызначаць размяшчэнне слаёў скальнай пароды, лёду і вады на глыбіні да 10 метраў пад паверхняй Марса.
Малюнак — NASA
NASA плануе апрабаваць на планеце новую сістэму навігацыі, якая падчас спуску пасадачнага модуля закліканая параўноўваць малюнак паверхні планеты з загружанымі ў памяць геаграфічнымі картамі, вызначаць аптымальную кропку для пасадкі і карэктаваць курс пры неабходнасці.
Малюнак — NASA





