ТАСС
У Маскве прайшло лёсаванне Чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ўлетку ў Расіі. З 32 каманд-удзельніц цягам лёсавання сфармавалі 8 адборачных груп — ад А да Н.
Група А:
Расія, Саудаўская Аравія, Егіпет, Уругвай
Група B:
Партугалія, Іспанія, Марока, Іран
Група C:
Францыя, Аўстралія, Перу, Данія
Група D:
Аргенціна, Ісландыя, Харватыя, Нігерыя
Група E:
Бразілія, Швейцарыя, Коста-Рыка, Сербія
Група F:
Нямеччына, Мексіка, Швецыя, Паўднёвая Карэя
Група G:
Бельгія, Панама, Туніс, Англія
Група H:
Польшча, Сенегал, Калумбія, Японія
Адборачны этап чэмпіянату пачнецца 14 чэрвеня а 18.00 мінскага часу матчам гаспадароў турніра супраць Саудаўскай Аравіі, а завершыцца — 28 чэрвеня гульнёй Панамы супраць Туніса. 30 чэрвеня пачынаюцца гульні стадыі плэй-офф, якія завершацца фіналам 15 ліпеня на стадыёне ў Лужніках.
Упершыню ў гісторыі чэмпіянатаў свету суддзі будуць карыстацца відэапаўторам у спрэчных момантах, а таксама арбітры ўпершыню надзяляюцца правам перарываць матч у выпадку праяваў расізму на трыбунах.





