Падчас перадкаляднага распродажу квіткоў, нацыянальнай авіякампаніі ўдалося прадаць прыкладна траціну акцыйнага пулу — 44 869 квіткоў з 148 926 магчымых, паведамляе Радыё Свабода.
Найболей папулярным кірункам у беларусаў па-ранейшаму застаецца Прага — туды абралі адправіцца па ільготных квітках 2985 нашых суайчыннікаў.
У Амстэрдам, Тэль-Авіў і Стамбул прададзена 2509, 2316 і 2042 квіткі адпаведна. А вось Тбілісі гэтым разам моцна адстаў — усяго 622.
«Белавія» распрадавала квіткі па коштах ад 25 да 147 еўраў у залежнасці ад напрамку. Да гэтай сумы трэба аднак далічыць дадатковыя таксы і зборы, што ўплывае на павялічэнне цаны ў некаторых выпадках амаль удвая.





