У Патсдаме паблізу каляднага кірмашу ў пятніцу, 1 снежня, быў знойдзены падазроны пакет, які абясшкодзілі піратэхнікі, паведамляе Deutche Welle.

Эвакуацыя людзей паліцыяй. Фота — Reuters

Эвакуацыя людзей паліцыяй. Фота — Reuters

Як заявілі ў паліцыі горада, кур'ерская служба даставіла ў размешчаную паблізу кірмашу аптэку пакет. Працаўнік аптэкі патэлефанаваў у паліцыю, паколькі з пакета тырчалі «дзіўныя драты». Раней паведамлялася, што пакет у аптэцы пакінуў невядомы.

Паліцыя папрасіла наведвальнікаў кірмашу пакінуць патэнцыйную зону выбуху, а піратэхнікі федэральнай паліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, абясшкодзілі пакет.

Паліцыя заявіла аб некалькіх сотнях грамаў цвікоў, петардах, а таксама дратах і батарэйках ў пакеце. Аднак, па словах міністра, пакет наўрад ці мог падарвацца, паколькі запала не знайшлі. Раней у паліцыі заяўлялі аб абясшкоджванні «самаробнага выбуховага прыстасавання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0