Міністэрства фінансаў паведаміла аб прыпыненні ліцэнзіі страхавой кампаніі «Бі энд Бі іншурэнс Ко» з 11 снежня 2017 года па 10 красавіка 2018 года, піша Tut.by.

Як вынікае з паведамлення Мінфіна, кампанія не ліквідавала выяўленыя ў ходзе кантрольных мерапрыемстваў парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб страхаванні, якія выявіліся «ў незабеспячэнні грашовымі сродкамі ў поўным аб'ёме сфармаваных да размяшчэння страхавых рэзерваў і мінімальнага памеру статутнага фонду ва ўстаноўлены патрабаваннем (загадам) Міністэрства фінансаў тэрмін».

У перыяд прыпынення дзеяння ліцэнзіі «Бі энд Бі іншурэнс» мае права прымаць чарговыя часткі страхавых узносаў і абавязана выконваць абавязацельствы па ажыццяўленні страхавых выплат па раней заключаных ім дзеючых дамовах страхавання, гаворыцца ў заяве Мінфіна.

Варта адзначыць, што рэгулятар ўжо не першы раз прыпыняе ліцэнзію гэтай страхавой кампаніі. У 2014 годзе Мінфін меў намер прыпыніць ліцэнзію з 15 красавіка па 14 лістапада. Аднак аднавіў яе ўжо 21 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0