Прыём заявак на нацыянальны адборачны тур міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2018», абвясціла Белтэлерадыёкампанія.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 26 снежня. Праект праводзіцца ў два этапы: адборачны тур (разгляд заявак і праслухоўванне удзельнікаў) і фінал, піша БелТА.
Прафесійнае журы правядзе адкрытае праслухоўванне ўсіх прэтэндэнтаў да 14 студзеня і вызначыць не больш за 15 выканаўцаў для ўдзелу ў фінале. На сайце Белтэлерадыёкампаніі будзе ісці анлайн-трансляцыя праслухоўвання.
Тэлевізійны гала-канцэрт фіналу нацыянальнага адбору ў прамым эфіры адбудзецца не пазней за 1 сакавіка 2018 года.
«Еўрабачанне-2018» пройдзе ў Лісабоне. Паўфіналы адбудуцца 8 і 10 мая, фінал - 12 мая.
У гэтым годзе гурт Navi заняў на «Еўрабачанні» 17-е месца.





