Амерыканскі Сенат ухваліў праект закона аб падатковай рэформе, перадае Reuters. Агенцтва называе палажэнні дакумента найбуйнейшым пераглядам правілаў у гэтай сферы.
Праект закона падрыхтавалі рэспубліканцы, за яго прагаласаваў 51 сенатар, супраць — 49. Адно з палажэнняў законапраекта прадугледжвае зніжэнне падатку на прыбытак для карпарацый ЗША з 35 працэнтаў да 20%.
На думку аўтараў дакумента, гэта павысіць канкурэнтназдольнасць амерыканскай эканомікі, а таксама верне з-за мяжы прыбытак амерыканскіх карпарацый.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў рэформу ў верасні, ён таксама называў яе самай маштабнай за тры дзесяцігоддзі. Reuters адзначае, што кіраўнік дзяржавы хацеў бы, каб падатковыя змены ўступілі ў сілу да канца 2017 года. Рэформа стане першым буйным заканадаўчым дасягненнем Трампа і яго адміністрацыі з моманту ўступлення новага прэзідэнта ў пасаду ў студзені.





