Відэа аварыі на МКАД 30 лістапада абышло інтэрнэт: у Dacia Logan, якая спынілася пасля дробнай аварыі, уехаў МАЗ, і машыны загарэліся.
Кіроўцы іншых машын выцягнулі шафёра, а мужчыну — не паспелі, бо яго заціснула ў салоне. Спалахнула моцна, у людзей з машын, што спыніліся, паканчаліся вогнягаснікі. Мужчына, фактычна, згарэў жыўцом у людзей на вачах.
Стала вядома, што гэта быў Дзмітры Арэхаў. 39-гадовы маркетолаг працаваў у кампаніях «Altoros Development» і «Атлант-тэлекам». За плячыма ў яго дзве адукацыі: інжынерная з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і філасофская з ЕГУ.
Дзмітры Арэхаў. Фота з сацыяльных сетак.
Сябры называюць яго «яскравым профі беларускага IT».





